ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскага банку за падтрыманне рэжыма Мадуры


Міністэрства фінансаў ЗША паведаміла 11 сакавіка пра ўвядзенне санкцыяў супраць расейскага «Еўрафінанс Маснарбанку» праз тое, што гэтая структура падтрымлівае рэжым Нікаляса Мадуры ў Венесуэле.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе Мінфіна, за 2018 год доля актываў «Еўрафінанс Маснарбанку» ў валоданні венесуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA дасягнула 50 адсоткаў. У прыватнасці, долі расейскіх банкаў ВТБ і Газпромбанк у актывах «Еўрафінанс Маснарбанку» складаюць па 25 % плюс 1 акцыя. Астатнія актывы (50 адсоткаў мінус 2 акцыі) належаць венесуэльскаму фонду дзяржаўных інвестыцыяў Fonden.

«Еўрафінанс Маснарбанку» са штаб-кватэрай у Маскве быў створаны ў 2009 годзе для фінансавання сумесных праектаў Расеі і Венесуэле ў нафтагазавым сектары.

Міністр фінансаў Стывен Мнучын заявіў, што дадзены жэст дэманструе гатоўнасць ЗША прымаць меры супраць замежных кампаніяў, якія падтрымліваюць Мадуру і ўносяць «свой уклад у эканамічны калапс і гуманітарны крызіс, ад якога пакутуюць людзі ў Венесуэле».

Газпромбанк і ВТБ былі ўключаны ў санкцыйны спіс ЗША яшчэ ў 2014 годзе ў сувязі з расейскай агрэсіяй супраць Украіны.

ІІ, belsat.eu, паводле DW

Стужка навінаў