ЗША адменяць візы для грамадзянаў Польшчы


Афіцыйнае запрашэнне Польшчы ў бязвізавую праграму можа быць агучана ўжо 30 верасня сёлета, калі ў ЗША заканчваецца бюджэтны год. Існуе верагоднасць, што на Вялікдзень у наступным годзе палякі змогуць наведваць ЗША без візаў, паведамляе onet.pl

«Пасля таго, як краіну запрасілі ў бязвізавую праграму, будзе праведзена адміністрацыйная працэдура, пасля якой візы будуць адмененыя. Звычайна гэта займае 3-5 месяцаў, але кожная краіна мае свае адметнасці», – такую інфармацыю атрымала onet.pl у амбасадзе ЗША.

ВІДЭА
Стала вядома, чым Польшча заменіць візы «на закупы»
2018.12.28 12:29

Паводле звестак СМІ, пра ўступленне Польшчы ў праграму адмены візаў меўся абвесціць Доналд Трамп падчас свайго візіту ў Польшчу падчас 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны. Аднак прэзідэнт ЗША ў апошні момант адмяніў візіт, і віцэ-прэзідэнт Майк Пэнс, які яго замяніў, не стаў каментаваць гэтае пытанне.

Адмена візаў для Польшчы дазволіць грамадзянам краіны наведваць ЗША да 90 дзён. Аднак тыя грамадзяне, якія пасля 1 сакавіка 2011 году наведвалі Паўночную Карэю, Іран, Ірак, Лівію, Самалі, Судан, Сірыю, не змогуць удзельнічаць у бязвізавай праграме. Гэтыя асобы павінны будуць падаць заяву на візу на ўмовах, якія існавалі і раней.

Hавiны
Шэнген для беларусаў патаннее праз два месяцы пасля падпісання пагаднення
2019.09.23 10:35

У справах візаў добрыя навіны і для грамадзянаў Беларусі. На мінулым тыдні Еўрапейская камісія вынесла падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю на разгляд рабочых органаў Рады Еўразвязу.

Беларусь жа ўжо завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры адносна пагадненняў з Еўрапейскім звязам аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.

Hавiны
Новыя ўмовы атрымання амерыканскай візы: цяпер трэба паказваць свае сацсеткі
2019.06.02 11:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў