Шэнген для беларусаў патаннее праз два месяцы пасля падпісання пагаднення


Кошт шэнгенскай візы для грамадзянаў Беларусі знізіцца ад 60 да 35 еўраў праз два месяцы пасля заключэння Беларуссю і Еўразвязам Дамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу ОНТ расказаў кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Дырк Шубэль.
Абноўлена
Еўразвяз падрыхтаваў дамову пра танныя візы для беларусаў
2019.09.20 11:18

«Я не хацеў бы называць канкрэтную дату, але запэўніваю, што мы ўпарта працуем над тым, каб гэта здарылася», – сказаў дыпламат.

Ён падкрэсліў, што ЕЗ неабходна атрымаць згоду ўсіх 28-і краін і Еўрапейскага парламенту.

«Але я настроены аптымістычна на тое, што гэта хутка адбудзецца», – сказаў Дырк Шубэль.

Hавiны
Шэнгенскія візы падаражэюць да € 80 у 2020 годзе
2019.07.12 10:48

Нагадаем, што на мінулым тыдні Еўрапейская камісія вынесла падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю на разгляд рабочых органаў Рады Еўразвязу.

Беларусь жа ўжо завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры адносна пагадненняў з Еўрапейскім звязам аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў