«Зорныя войны» бʼюць рэкорд па зборам


Першы дзень выхаду ў сусветны кінапракат новага эпізоду легендарнай эпапеі ўсталяваў рэкорд у касавых зборах.

У Паўночнай Амерыцы ў першы дзень пракату сёмы эпізод, «Абуджэнне сілы», сабраў $ 125 млн. Яшчэ $ 73 млн у касы кінатэатраў прынеслі гледачы з 44 краінаў свету, дзе ўчора адбылася прэмʼера новага фільму.

Чакаецца, што «Абуджэнне сілы» ўсталюе новы рэкорд у прэмʼерны ўікэнд у Паўночнай Амерыцы. У дадзены момант рэкорд належыць «Свету Юрскага перыяду», які ў чэрвені 2015 года ў першыя выходныя зарабіў амаль $ 209 млн долараў.

У амерыканскіх кінатэатрах учора і сёння пануе аншлаг. Каб задаволіць беспрэцэдэнтны попыт, у раскладзе зʼяўляюцца дадатковыя сеансы.

«Абуджэнне сілы – найноўшы эпізод «Зорных войнаў» – і першы, зняты пасля набыцця кампаніяй «Walt Disney Co.» кінастудыі «Lukasfilm», якая валодала правамі на здымкі сагі. Рэжысёрам фільму стаў Джэфры Джэйкаб Абрамс. «Дыснэй» плануе зняць уласную трылогію. Пасля «Абуджэння сілы» адбудуцца здымкі восьмага і дзявятага эпізодаў.

У Беларусі шырокі пракат «Абуджэння сілы» будзе трываць да 3 студзеня.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў