Золатавалютныя рэзервы Беларусі за люты зменшыліся на $ 438 млн


Па стане на 1 сакавіка 2020 года міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, паводле папярэдніх падлікаў, склалі $ 8,8 млрд (у эквіваленце), паведамляе Нацбанк.

Паводле Нацыянальнага банку Беларусі, за люты 2020 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на $ 438,2 млн (на 4,7 %) пасля зніжэння ў студзені на $ 150,4 млн (на 1,6 %). Прычынаю змяншэння ЗВР сталі выплаты вонкавых і ўнутраных пазыкаў, а таксама і продаж Нацбанкам замежнай валюты на гандляваннях «Беларускай валютна-фондовай біржы».

Нацбанк плануе, што ў 1 студзені 2021 году золатавалютныя рэзервы складуць не менш за $ 7,3 млрд.

Аб’ектыў
Рэкордны золатавалютны запас Беларусі правальваецца ў фінансавую дзірку
2019.11.06 21:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў