Зміцер Дашкевіч атрымаў прэмію імя Васіля Быкава


Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч стаў лаўрэатам прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Узнагароджанне адбылося ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну ля дому-музею Васіля Быкава.

Opublikowany przez Рух "За Свабоду" Sobota, 17 czerwca 2017

Удзельнікі імпрэзы памянулі хвілінай маўчання сястру Васіля Быкава Валянціну, якая памерла ў ліпені 2016 году пасля нападу.

Прэмія «За свабоду думкі» існуе з 2008 года. У розныя гады яе лаўрэатамі станавіліся Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Алесь Пушкін, Алесь Марачкін, Ада Райчонак, Алесь Белакоз, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Віктар Шалкевіч, Валер Мазынскі.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў