Зламыснікі напалі на манахаў каталіцкай царквы ў Вене


Двое невядомых напалі на манахаў каталіцкай царквы ў раёне Фларыдсдорф у Вене, паведамляюць выданні OE24 і Krone. Гаворка, паводле інфармацыі выданняў, ідзе пра манастырскую царкву Марыі Іммакулаты.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку здарэння пацярпелі пяць асобаў. Злачынцы здолелі ўцячы з месца здарэння

Злачынцы, як паведамляе OE24, «дзейнічалі вельмі жорстка», абрабавалі некалькі чалавек і схаваліся. Інцыдэнт адбыўся каля 17:00 паводле мясцовага часу (19:00 менскага часу). Krone адзначае, што, верагодна, нападнікі стралялі ў тым ліку і ў людзей. У выніку інцыдэнту сур’ёзныя раненні атрымалі пяць чалавек.

“Сапраўдная прычына інцыдэнту пакуль невядомая. Магчымы тэрарыстычны матыў у любым выпадку выключаны”, – заявілі ў паліцыі.

У горадзе ў сувязі са нападам абвешчаны «план перахоп». У аперацыі, паводле інфармацыі Krone, задзейнічанае антытэрарыстычнае падраздзяленне спецпрызначэння EKO Cobra і антытэрарыстычная група WEGA. У небе над месцам здарэння – верталёт падраздзялення EKO Cobra.

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў