Жыхары Масквы пратэстуюць супраць падвышэння коштаў


«Мы супраць ідэі падвышэння коштаў – абвесціла «Праўда пра ежу», арганізацыя, якая звычайна прапагандуе здаровы лад жыцця.

Падчас акцыі пратэсту сябры групы кінуліся ўчора ўвечары на падлогу ў адным з маскоўскіх гіпермаркетаў «Auchan». На думку арганіўзатараў, гэта мела сімвалізаваць бяду, што пашыраецца ў Расеі і пакідае мноства людзей па-за рысай беднаты.[/vc_column_text][vc_single_image image=”133380″ img_size=”large”][vc_column_text]Падчас флэшмобу не было чутно ніякіх слоганаў – іх забараняе расейскае заканадаўства. За акцыяй сачыла некалькі паліцыянтаў – пільнавалі, каб усё было згодна з законам «Пра масавыя мерапрыемствы».

У пратэсце ўзялі ўдзел пераважна маладзёны, але не ўсе належаць да «Праўды пра ежу». Некаторыя, як Іван, далучыліся да акцыі спантанна:

«У мяне невялікая фірма, і я бачу, як нас глыбока нас датычыць крызіс. У мяне сталярны бізнес, але апошнім часам і ў ім зʼявіліся сурʼёзны праблемы: прастоі, няма замоваў, бо ў людзей з кожным днём усе менш і менш грошай, рубель ляціць у бездань. Не ведаю, наагул, як можна не згаджацца з гэтай акцыяй – я бачу, што кошты сёння ў два разы вышэйшыя, чым год таму», – кажа Іван.

Акцыя была скіраваная супраць планам ураду ўвядзення акцызаў на некаторыя прадукты – між іншага, на пальмавы алей. Гэты падатак павінен залатаць дзірку ў расейскім бюджэце, якая ўтварылася праз гвалтоўную зніжэнне коштаў на нафту цягам апошняга году.[/vc_column_text][vc_single_image image=”133376″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Як патлумачыў старшыня групы Сяргей Ракша, пальмавы алей – адзін са складнікаў мноства харчоў, якія расейцы спажываюць штодня: не толькі слодычы, але таксама хлеб або макарона. Праект закону, над якім працуе расейскі ўрад, прадугледжвае ўключэнне ў спіс небяспечных для здароўя прадуктаў між іншага і гэты алей. Паводле адной з версіяў, якія распрацоўвае кабінет Дзмітрыя Мядзведзева, акцыз складзе 30 % ад вартасці тавару.

«Урад прабуе пераканаць нас, што пальмавы алей – небяспечны для здароўя. Абсалютная лухта. Апошні рапарт Сусветнай арганізацыі здароўя пацвярджае, што прадукты, якія якія плануюць акцызамі, не зʼяўляюцца небяспечнымі. Калі ўрад хоча запоўніць нястачу ў бюджэце, няхай шукае грошы ў іншым месцы», – заяўляе Сяргей.

Аднак не ўсе пакупнікі, што былі ў краме, пагаджаліся з арганізатарамі акцыі – напрыклад, Алена, пенсіянерка ў тоўстым, як на нясмелую маскоўскую вясну, футры.

Зварʼяцелі ці што? Што вам трэба? Кідацца на падлогу ў краме! Дайце прайсці – крычала яна на, паводле яе словаў, «збунтаваную моладзь». «Падаражала ўсё, гэта праўда. Але не ўсё так кепска. Мне, напрыклад, пад канец мінулага года павысілі пенсію, так што яшчэ неяк даю рады. Але напэўна не буду кідацца на зямлю, як гэты дурні», – кажа жанчына.[/vc_column_text][vc_column_text]Арганізатары кажуць, што 22 млн расейцаў жыве ніжэй рысы бядоты. Увядзенне акцызы ўдарыць па найбяднейшых жыхарах. Паводле «Расстату», у лютым узрост коштаў на харчы склаў 22,3 %.

Караль Лучка, snob.ru, спецыяльна для belsat.eu

Стужка навінаў