Ва ўкраінскім мястэчку выкапалі надмагілле Яна Баршчэўскага


Падчас правядзення газаправоду ва ўкраінскім горадзе Чуднаў (Жытомірская вобласць) мясцовы жыхар выкапаў у двары старую чыгунную пліту, а праз 17 гадоў высветлілася, што яна не што іншае, як надмагілле вядомага беларускага пісьменніка Яна Баршчэўскага.

Гаспадар двара распавядае, што ў 2002 ці ў 2003 годзе, падчас пракопкі траншэі знайшоў чыгунную пліту, якая знаходзілася ў зямлі на глыбіні 50 сантыметраў, паведамляе сайт chudnivnews.in.ua. Знаходка была вагою каля 30-35 кілаграмаў, відавочна мела пэўны надпіс, пад іржой немагчыма дэталёва разгледзець. 10 гадоў пліта проста стаяла пад хлявом, пакуль гаспадар зноў не звярнуў на яе ўвагу.

Фота: http://chudnivnews.in.ua/

З часам пад уздзеяннем надвор’я іржа з ​​пліты сцерлася і стаў выразна прыкметны надпіс. Гаспадары лічылі, што надпіс на нямецкай мове, пакуль ён не зацікавіў іх дачку Алену .

Дзяўчынка старанна перапісала прозвішча і імя і вырашыла пашукаць у інтэрнэце пераклад. Алена знайшла артыкул у Вікіпедыі, у якім напісана пра Яна Баршчэўскага, які жыў і памёр у Чуднове ў 1851 годзе. Вельмі верагодна, што чыгунная пліта і зʼяўляецца надмагільнай плітой вядомага пісьменніка.

СК belsat.eu

Стужка навінаў