Жыхара Берасцейскага раёну знайшлі мёртвым праз тыдзень пасля знікнення


Цела 39-гадовага Аляксандра Бяласіка, жыхара паселішча Чэрні Берасцейскага раёну, супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў лесапаласе недалёка ад месца, дзе жыў мужчына.

Пра гэта на сваёй старонцы «Вконтаке» паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Анёл», пазней на сваім афіцыйным сайце гэтую інфармацыю пацвердзілі і ва УУС:

«Пошукі спыненыя, на месцы выяўлення цела працуе следча-аператыўная група. Прыкмет гвалтоўнай смерці не ўстаноўлена», – гаворыцца ў паведамленні.

Аляксандр Бяласік знік увечары 25-га студзеня, мужчына патэлефанаваў жонцы і сказаў, што хутка будзе дома, але праз паўгадзіны сувязь з Аляксандрам знікла.

Напярэдадні атрад«Анёл» сумесна з міліцыяй пачаў пошукавую аперацыю, якая прывяла да такіх сумных наступстваў. Бяласік працаваў жывёлаводам на малочна-таварнай ферме ў вёскі Збірагі. У Аляксандра застаўся 5-гадовы цяжка хворы сын.

АС belsat.eu

Стужка навінаў