Жузэ Мурынню пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Манчэстэр Юнайтэд»


Адзін з самых вядомых футбольных спецыялістаў у свеце Жузэ Мурынню быў звольнены з пасады галоўнага трэнера «Манчэстэр Юнайтэд». Пра гэта паведамляе сайт клубу.

Мурынню ўзначаліў «МЮ» ў траўні 2016 года. Выйграў з «Манчэстэрам» Лігу Еўропы, Кубак англійскай лігі і Суперкубак Англіі. У чэмпіянаце Англіі ў сезоне 2016/2017 «Манчэстэр» пад кіраўніцтвам Мурынню заняў 6-е месца, у сезоне 2017/18 – другое.

У цяперашнім сезоне «МЮ» займае 6-е месца, адстаючы ад 1-га месца на 19 балаў. На мінулых выходных каманда прайграла «Ліверпулю» з лікам 1-3.

Партугалец Жузэ Мурынню – адзін з самых тытулаваных трэнераў у свеце. Ён двойчы выйграваў Лігу чэмпіёнаў (з «Порту» і «Інтэрам») і яшчэ разоў даходзіў да паўфіналу гэтага турніру. З «Чэлсі» тройчы перамагаў у чэмпіянатах Англіі, з «Інтэрам» – двойчы ў чэмпіянатах Італіі, з «Порту» – двойчы ў чэмпіянаце Партугаліі, з «Рэалам» перамагаў у чэмпіянаце Іспаніі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў