Журналістка Юлія Коцкая распавяла, як на Акрэсціна ўбачылася з Кацярынай Андрэевай


З 23 лістапада Кацярына Андрэева ў жодзінскай турме. Журналістку «Белсату» разам з аператарам Дар’яй Чульцовай затрымалі на плошчы Пераменаў 15 лістапада і прысудзілі адміністрацыйны арышт, а таксама высунулі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Вядома, што ў дачыненні да Кацярыны прымянілі меру стрымання – два месяцы арышту.

21 лістапада Кацярыну Андрэеву перавязлі з ІЧУ на Акрэсціна і тут яна перасеклася з журналісткай БелаПАН Юліяй Коцкай. Напярэдадні Юлія выйшла на волю і распавяла пра Кацярыну.

«У цэлым Каця нармальна трымаецца. Атрымала як раз у той дзень першую запіску ад бацькоў і ад мужа Ігара. Яна была неверагодна шчаслівая, калі дайшлі звесткі да яе ад родных. Чакае, што яе прызнаюць палітвязням. Яшчэ ў РАУС ёй сказалі, што ёй пагражае турэмны тэрмін, маўляў, сем гадоў будзе шыць кашулі. У ЦІП яе вазілі на допыты. На той момант, калі мы былі разам у камеры, яна яшчэ не ведала пра затрыманне мужа, не ведала і пра меру стрымання.

Самае галоўнае – Кацярына чакае лістоў з-за кратаў. Таму варта яе падтрымаць і пісаць лісты. Для яе гэта вельмі важна. Раз на тыдзень трэба пісаць, нягледзячы на тое, што гэтыя лісты могуць і не дайсці.

За кратамі людзі ведаюць інфармацыю. Іншая справа, калі чалавека садзяць самога ў камеру.

У камерах павальна хварэюць каронавірусам. Але будзем спадзявацца, што яе малады арганізм ператрывае гэтую інфекцыю».

Гісторыі
«Калі нам будзе 70, некалькі месяцаў ці гадоў пададуцца дробяззю»: Ігар Ільяш – пра тое, як быць мужам палітзняволенай
2020.11.28 18:30

 

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў