Журналіста «Белсату» Яўгена Меркіса пакаралі 15 соднямі арышту


Суд Навабеліцкага раёну Гомля 17 верасня пакараў журналіста Яўгена Меркіса адміністратыўным арыштам нібыта за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве». Пра гэта паведамляе БАЖ.

Журналіста затрымалі 14 верасня разам з калегай Марынай Драбышэўскай.

15 верасня суд пакараў Драбышэўскую арыштам на 10 дзён. Пратакол на Меркіса быў адпраўлены на дапрацаванне, але самога журналіста пакінулі за кратамі.

Сёння, 17 верасня, Меркіса пакаралі 15 соднямі арышту. Суд праходзіў у будынку РАУС, туды нікога не пусцілі.

Гэта ўжо другі адміністратыўны арышт для журналіста за апошні месяц. 24 жніўня Яўгену Меркісу прысудзілі 5 содняў арышту, абвінаваціўшы ў «парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства».

Hавiны
Тысячы рублёў штрафаў, дзясяткаў дзён арышту. Вынікі сённяшніх судоў над «белсатаўцамі»
2020.09.15 17:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў