Згарэлі ва ўласных аўтамабілях: колькасць ахвяраў ад пажараў у Каліфорніі вырасла да 42 чалавек


Пажары ў амерыканскім штаце Каліфорнія забілі 42 асобы. Прынамсі 228 чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Праз моцныя пажары свае дамы былі вымушаныя пакінуць 250 000 чалавек.

Паўднёвая Каліфорнія. 11 лістапада 2018 г. На шыльдзе напісана: «прадаецца»

Целы некалькіх ахвяраў знашлі ў салонах аўтамабіляў. Імаверна, што аўты былі заблакаваныя агнём, які хутка распаўсюджваўся.

Малібу. Паўднёвая Каліфорнія 11 лістапада 2018 г.
Паўднёвая Каліфорнія 11 лістапада 2018 г.

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп аб’явіў у Каліфорніі рэжым стыхійнага бедства.

Пажары пачаліся ў лясах і перакінуліся на населеныя пункты.

Горад Парадайз. Паўднёвая Каліфорнія 11 лістапада 2018 г. Усё, што засталося ад дамоў пасля пажару

У 2018 годзе ў Каліфорніі было амаль 5000 пажараў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў