Здохлая качка некалькі гадзінаў ляжала ў міні-заапарку Берасця


 Цягам працоўнага дня ў парку не было адказнай за ўтрыманне жывёлы асобы.

Качка загінула ў кутку жывой прыроды філіі парку Культуры і адпачынку імя 1 траўня. Працаўніка, які б змог прыбраць птушку з клеткі, побач не аказалася.

Качка ляжала ў клетцы больш за некалькі гадзін, на яе глядзелі дзеці і бацькі.

Імаверна качка задыхнулася, калі прасунула галаву пад агароджу ў суседнюю клетку.

«Наведванне кутка жывой прыроды асабліва прывабна для малых. Назіраць за сапраўднымі жывёлінамі ў амаль натуральных для іх умовах і ўбачыць дзіўных звяроў, вядомых па казках або па тэлеперадачам – хвалюючае відовішча для малых, падлеткаў і дарослых, – падае старонка парку. – Людзі, што кантактуюць з жывёламі, звычайна захоўваюць бадзёрасць да глыбокай старасці. Біяполе хатніх жывёлінаў вельмі дабратворна дзейнічае на чалавека. Вядома, што «сабакары», «кашатнікі», «галубятнікі» і іншыя аматары жыўнасці жывуць на дзясятак гадоў даўжэй ад тых, хто гэтую дружбу адхіляе».

Імаверна качка задыхнулася, калі прасунула галаву пад агароджу ў суседнюю клетку.

Рызыкуюць таксама казляняты, што жывуць у вальеры побач: сетка іхнай клеткі дзіравая, зматаная абрыўкамі дроту, а жывёліны пастаянна спрабуюць прасунуць галаву праз агароджу ў пошуках ежы.

Дзяўчынка корміць козаў сенам. Сетка ў клетцы залатаная вяроўкай і абрыўкамі дроту.
Клеткі з жывёламі ў кутку жывой прыроды ў Парку воінаў-інтэрнацыянальстаў у Берасці.

Жывы куток у парку ў берасцейскім мікрараёне Усход адкрылі некалькі гадоў таму – у ім жывуць качкі, куры, козы, авечкі. Звяры ўтрымліваюцца ў антысанітарных умовах, ля клетак стаіць смурод.

AK

Стужка навінаў