Збор грошай на дах для незвычайнага помніка архітэктуры


У Шчорсах на Гарадзеншчыне знаходзяцца руіны гаспадарчых пабудоў узорнага фальварку ХІХ ст. Пабудовы не маюць даху, таму прырода хутка і бязлітасна іх разбурае. Уратаваць фальварак імкнецца фонд «Шчорсы і Храптовічы», які і абвясціў збор ахвяраванняў на будаўніцтва дахаў.

Гэты фальварак – помнік не толькі волі і фантазіі яго гаспадароў Храптовічаў, але і таго, што багацце можа ісці рука ў руку з асветніцтвам і тварэннем. Яўхім Храптовіч (1729 – 1812) – сапраўдны чалавек эпохі Асветніцтва. У канцы XVIII ст. ён за дапамогаю розных пераўтварэнняў, ад адмовы ад паншчыны да выкарыстання найноўшых дасягненняў агракультуры, пераўтварыў свой маёнтак на адзін з найбольш прыбытковых. Натуральна, жыў ён не ў курнай хаце, а ў новапабудвавным палаце з шыкоўным паркам. Але сваё багацце Яўхім Храптовіч выкарыстаў не толькі на гэта. Ён хацеў стварыць у Шчорсах асяродак культуры і навукі, таму, напрыклад, пабудаваў будынак для сваёй выдатнай бібліятэкі. Асоба Яўхіма Храптовіча заслугоўвае цэлай кнігі.

Убачыць, як сёння выглядае некалі прыўкрасны маёнтак, можна ў адмысловым выпуску праграмы «Загадкі беларускай гісторыі» (відэа ў пачатку артыкулу), у якім доктар гістарычных навук Аляксандр Карўцэвіч расказвае пра яго гісторыю, выказвае свае меркаванні наконт таго, чаму мясцовы калгас змарнаваў гаспадарчыя пабудовы фальварку, а таксама гутарыць з намеснікам старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Юрыям Меляшкевічам пра працу валанцёраў па ўпарадкаванню тэрыторыі.

Глядзець іншыя выданні парграмы «Загадкі беларускай гісторыі».

Стужка навінаў