Збіты міліцыянтамі ўласнік крамы кветак выехаў за мяжу


Максім Харошын, уласнік крамы з кветкамі, якога жорстка збілі міліцыянты, выехаў за мяжу на рэабілітацыю. Пра гэта Харошын напісаў у сваім Instagram.

Максім Харошын звярнуўся да беларусаў, якія падтрымалі яго пасля гвалту міліцыянтаў. Уласнік крамы кветак стаў вядомы пасля таго, як падчас жаночых маршах раздаваў дзяўчатам кветкі. Яго ў выніку затрымалі міліцыянты і жорстка збілі. Мужчына патрапіў у шпіталь з мноствам траўмаў.

«Мы з сям’ёй на некалькі тыдняў вырашылі выехаць на рэабілітацыю. Нягледзячы на тое, што гэта было зрабіць вельмі няпроста, я толькі цяпер выдыхнуў і абняў сына, жонку і расплакаўся. Ад былога страху і ад той падтрымкі, якую я атрымаў ад Вас. Дзякуй Вам вялікі, Беларусы Вы неверагодныя, і мы абавязкова пераможам. Я вярнуся і зусім хутка буду дастаўляць Вам любімыя кветкі. Дзякуй Вам і беражыце адны адных», – напісаў Максім у сваім Instagram.

Беларусы сапраўды падтрымалі Максіма Харошына. Пасля навіны пра збіццё каля яго крамы стаялі доўгія чэргі па кветкі на знак салідарнасці.

Абноўлена
Максім Харошын раздаваў кветкі дзяўчатам на маршах, у РУУС яго білі нагамі і дубінкамі
2020.10.13 15:17

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў