Святлана Ціханоўская: Мы ўжо перамаглі. Такога ў нашай Беларусі ніколі не было


Кандыдатка ў прэзідэнты зрабіла новую заяву да беларусаў.

Я ў гэта верыла. Уся выбарчая кампанія паказала велізарную падтрымку беларускага народа. Вялікая колькасць людзей выходзіла на мітынгі, такога ў нашай Беларусі ніколі не было. Была неверагодная колькасць назіральнікаў, не ўсё атрымалася, але мы стараліся як маглі.

Асобна хачу падзякаваць выбарчым камісіям, якія лічылі сумленна, гэта таксама подзвіг. Нашы людзі прачнуліся. Я вельмі рада, што яны сталі актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці. Людзі нарэшце пераступілі праз свой страх. Шмат каму яшчэ трэба будзе гэта зрабіць. Вялікі дзякуй усім – штабам, валанцёрам, усім, хто быў побач.

Я лічу, што мы перамаглі, таму што перамаглі свой страх, мы перамаглі сваю апалітычнасць, перамаглі апатыю і абыякавасць. Гэта такія перамогі, якія важней усіх астатніх перамог.

Стужка навінаў