Затрыманых журналістак «Белсату» намінавалі на прэмію «Журналіст года-2020»


Двух нашых каляжанак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову намінавалі на Нацыянальную Прэмію праваабарончай супольнасці. Таксама на прэмію намінавана журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч, якая цяпер знаходзіцца ў СІЗА.

8 снежня быў названы шорт-ліст Нацыянальнай Прэміі праваабарончай супольнасці. Праваабаронцы вылучылі кандыдатаў у трох катэгорыях: «Праваабаронца года», «Журналіст(ка) года», «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года».

У намінацыі «Праваабронца года-2020» у спіс увайшлі:

  • Таццяна Агеева;
  • Павел Левінаў;
  • Марфа Рабкова.

У намінацыі «Журналіст года-2020» вылучаныя:

  • Кацярына Андрэева, Белсат;
  • Кацярына Барысевіч, TUT.BY;
  • Дар’я Чульцова, Белсат.

За званне лепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай года-2020» будуць змагацца:

  • Кампанія ByCOVID19;
  • Валанцёрская служба «Вясны»;
  • Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Цырымоніі абвяшчэння лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці-2020 адбудзецца 10 снежня.

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі падчас стрыму на плошчы Пераменаў, пасля чаго распачалі супраць іх крымінальную справу за арганізацыю масавых мерапрыемстваў. Цяпер яны знаходзяцца за кратамі.

АД belsat.eu

Напішы журналістам
Стужка навінаў