Затрыманні ў Горадні. Міліцыя спрабуе патрапіць у кватэру актывіста Саляніка

У Беларусі працягваюцца затрыманні актывістаў, якія бралі ўдзел у сустрэчах з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. 8 траўня рэпрэсіі закранулі Горадню.

Міліцыя затрымала блогера Сяргея Ціханоўскага

У прыватнасці, пра спробы міліцыі патрапіць у ягоную кватэру паведаміў гарадзенскі апазіцыйны актывіст Мікалай Салянік.

«Жонка кажа, што мяне няма. А яны кажуць, што «Нам трэба паглядзець, можа, ён у хаце». Стаіць цэлы нарад каля пад’езду. І будуць дзяжурыць зноў двое ці трое содняў», – заявіў актывіст.

У Менску ціхары затрымалі ўдзельнікаў акцыі падтрымання блогера Ціханоўскага

Такія дзеянні міліцыянтаў Мікалай Салянік звязвае з удзелам у сустрэчы ў Горадні 26 красавіка з відэаблогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Паводле яго, затрыманая таксама яшчэ адна ўдзельніца сустрэчы – Алена Сахарчук.

АМАП затрымаў людзей на мітынгу ў падтрыманне Ціханоўскага

«Забралі проста з працы. Завезлі ў Ленінскі РАУС», – паведаміў актывіст.

Самога Сяргея Ціханоўскага міліцыя затрымала 6 траўня ў Магілёве. Затрыманні ягоных прыхільнікаў і ўдзельнікаў сустрэчаў з ім таксама прайшлі ў Менску ды Гомлі.

У Магілёве затрыманы аператар Міхаіл Аршынскі і ўдзельнікі сустрэчы з каналам «Краіна для жыцця»

МГ belsat.eu

Hавiны