АМАП затрымаў людзей на мітынгу ў падтрыманне Ціханоўскага


АМАП затрымлівае ўдзельнікаў акцыі падтрымання Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі.
Фота: belsat.eu

Супрацоўнікі АМАПу затрымалі некалькі чалавек на акцыі падтрымання блогера Сяргея Ціханоўскага.



Прынамсі некаторыя АМАПаўцы падчас затрымання былі ў медычных масках.

Паводле карэспандэнткі Belsat.eu Марыі Булавінскай, у акцыі ўзялі ўдзел 30-40 асобаў.

«Людзі спакойна ішлі па вуліцы. У натоўпе былі і людзі ў цывільным. Міліцыянт крычаў у гукаўзмацняльнік, што акцыя незаконная і патрабаваў разысціся. На яго не звярталі ўвагі. А пасля з буса павыскоквалі АМАПаўцы», – распавяла Марыя Булавінская, якая прысутнічала на акцыі.

Акцыя ў падтрыманне Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі.
Фота: belsat.eu
Акцыя ў падтрыманне Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі.
Фота: belsat.eu

Паводле відавочцаў, АМАП мог затрымаць ад 20 да 25 чалавек.

Сярод затрыманых былі журналісты TUT.BY і «Камсамольскай праўды». Пазней іх адпусцілі.

Усіх затрыманых адвезлі ў РАУС Цэнтральнага раёну Гомля.

7 траўня на YouTube-канале Сяргея Ціханоўскага «Страна для жизни» з’явілася ягоная заява аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі. 6 траўня блогера затрымала міліцыя.

Hавiны
Кіроўца блогера Сяргея Ціханоўскага: У мяне забралі машыну і не далі ніякіх дакументаў
2020.05.07 16:13

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў