Вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі затрыманы на Магілёўскай кальцавой аўтадарозе. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.
Пра затрыманне Ціханоўскага піша spring96.org.
Міліцыя спыніла машыну блогера на кальцавой аўтадарозе пад Магілёвым. У гэты момант Ціханоўскі распачаў стрым на свой YouTube-канал. Як можна зразумець з відэа, машыну блогера спынілі нібыта для праверкі дакументаў. Ціханоўскі ў сваю чаргу адмаўляўся выходзіць з аўтамабіля і патрабаваў, каб спачатку міліцыянты паказалі пасведчанне.
Увечары 5 траўня Сяргей Ціханоўскі правёў сустрэчу са сваімі падпісчыкамі каля гандлёвага цэнтру «Гіппа». Сустрэчу спрабавалі сарваць міліцыянты. Праваахоўнікі спынілі машыну Ціханоўскага і хацелі затрымаць кіроўцу Змітра. Але людзі сталі вакол яго і не далі гэта зрабіць. У выніку міліцыя была вымушаная сысці.
ІІ belsat.eu