Затрыманая супрацоўніца газеты «Народная Воля» Анастасія Шаркевіч


Анастасія Шаркевіч. Фота з сацыяльных сетак

1 кастрычніка раніцаю затрымалі Настассю Шаркевіч, рэкламную менеджарку газеты «Народная воля», цяпер яна ў Фрунзенскім РУУС Менску.

Прычына затрымання невядомая. «Народная воля» паведамляе, што ў Шаркевіч сканфіскавалі ноўтбук. Анастасія адмаўляецца размаўляць з праваахоўнікамі без адваката.

UPD 14:20. Анастасію Шаркевіч выпусцілі з міліцыі.

Да прыходу ў «Народную Волю» пасля прэзідэнцкіх выбараў Анастасія Шаркевіч працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, на СТВ і тэлеканале «Мір».

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў