Заробкі не павялічваюцца, але кошты на кватэры растуць


З пачатку года квадратны метр другаснага жылля ў Менску стаў даражэйшым у сярэднім на 24 долары. Такія звесткі прыводзіць інфармацыйна-аналітычны цэнтр Realt.by.

Згодна з падлікамі цэнтру, кошты на новае жыллё таксама растуць. Сярэдні кошт кватэраў у новабудоўлях Менску вырас толькі за апошні тыдзень на 0,2 % і цяпер складае 1240 долараў за квадратны метр.

Агульная колькасць выстаўленых на продаж кватэр вырасла з пачатку 2019 года на 0,6 %. За мінулы год колькасць кватэраў, якія выстаўляюцца на продаж вырасла, на 25,4 %.

У абласных цэнтрах таксама адбылося змяненне коштаў на жыллё: у Берасці – 764 долары за квадратны метр (-0,3 %), у Віцебску – 608 долараў (+ 0,2 %), у Гомлі – 622 долары (-0,7 %), у Горадні – 690 долараў (-0,2 %), у Магілёве – 622 долары (+ 0,1 %).

«Майбахі», нафтабізнес і нерухомасць. Кіраўніцтва справамі прэзідэнта падобнае да бізнес-спрута

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары