Запрацаваў новы механізм адпраўкі беларусаў з Масквы ў Беларусь

25 сакавіка запрацаваў новы механізм адпраўкі ў Беларусі суайчыннікаў, якія вяртаюцца з трэціх краін транзітам праз Маскву ва ўмовах абмежавальных мер з прычыны каронавіруса.

Як паведамілі ў беларускай амбасадзе ў Маскве, сямёх беларусаў, якія прыляцелі 24 сакавіка з Дамініканы ў маскоўскі аэрапорт «Унукава», у суправаджэнні ДІБДР і працаўнікоў беларускай дыпмісіі даставілі ў аэрапорт Дамадзедава, адкуль яны накіраваліся на Менск.

Беларускія турысты, якія захраслі ў Гоа, вылецелі ў Маскву

Раней вылятаць можна было толькі з аэрапортаў прыбыцця, што стварала складанасці для беларускіх турыстаў.

Таксама будзе адпрацоўвацца магчымасць выкарыстання чыгункі ды аўтобусаў ды асабістых аўтамабіляў. Але агульная патрабаванне пакінуць тэрыторыю РФ за 24 гадзіны захоўваецца.

Пры неабходнасці амбасада абяцае выкарыстоўваць чартарныя рэйсы. Такі рэйс мае адбыцца познім вечарам 25 сакавіка для беларусаў, якія прыбылі сёння з Шры-Ланкі, Кубы, В’етнама і Мексікі.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны