Занадта ўдалыя, каб выжыць? Хто з герояў «Гульні тронаў» дажыве да канца серыялу


Джордж Марцін, айцец цыклу «Песня лёду і агню», здаўна вядомы сваёй бязлітаснасцю нават да галоўных герояў сваіх кнігаў, чым выклікае сапраўдныя істэрыкі сярод часткі фанатаў. Сусветна вядомы серыял, зняты на аснове ягоных кнігаў, падыходзіць да канца. Хто ж з любімых персанажаў здолее прайсці праз агонь, лёд, сталь і здраду? Прайдзі наш тэст.

За сем сезонаў і тры серыі восьмага сезону серыялу былі забітыя не проста сотні тысячаў жаўнераў і мірных жыхароў, веліканы, маманты і нават адзін цмок (гэты – аж два разы). Аўтары (Джордж Марцін з пэўнага моманту перастаў пісаць сцэнарыі) зарэзалі, атруцілі, спалілі, аддалі на з’ядзенне галодных сабак мноства герояў першага плану.

Гэтак, загінулі шляхетны лорд Нэд Старк і ягоная жонка Кэйтлін, іхны сын Роб, кароль Роберт Баратэон і ўсе ягоныя браты, усе дзеці каралевы Сэрсеі, Кхал Дрога, Пітэр Бэйліш, лорд Тайвін Ланістэр, уся сямʼя Тырэлаў, уся сямʼя Мартэлаў… І гэты спіс можна працягваць даволі доўга.

Засталося не так шмат кандыдатаў, якія могуць хаця б тэарэтычна дажыць да канца апошняй серыі апошняга сезону. Хто гэта будзе, на ваш погляд? Прайдзіце наш тэст, а потым параўнайце вынік з серыялам.

 

Алесь Гелагаеў belsat.eu

Фота вокладкі: CAP/RFS. Image supplied by Capital Pictures/FORUM

Глядзі таксама
Каментары