«Законы засунь сабе...»: былы міліцыянт і ахова гіпермаркету разграмілі пікет падчас збору подпісаў


Апазіцыйны Рух Салідарнасці «Разам» патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць асобаў, што здзейснілі напад на актывіста Валерыя Бычкоўскага, які збіраў подпісы за вылучэнне сябе кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, гаворыцца ў заяве Руху ад 14 верасня.

Каардынатар Руху Салідарнасці «Разам» па Менску Валер Бычкоўскі пасля інцыдэнту каля ГЦ «Скала».
Фота: belaruspartisan.by

«А 17-й гадзіне 13.09.2019 г. на пешаходнай пляцоўцы каля менскага ГЦ «Скала» на Бычкоўскага напаў былы міліцыянт, намеснік кіраўніка аховы гэтага гандлёвага цэнтру Чумак А.Л. На прад’яўленыя дакументы і нормы беларускага заканадаўства, якія дазваляюць збор подпісаў за вылучэнне кандыдата ў дэпутаты ў любым месцы выбарчай акругі, за выключэннем рэжымных аб’ектаў, правакатар параіў «засунуць свае законы ў адно месца» і выклікаў міліцыю», – паведамляе Рух Салідарнасці «Разам» у сваім «Facebookʼу».

Паводле кіраўніцтва арганізацыі, дзяжурны міліцыянт Бейдук А.М. разам з групай ахоўнікаў «здзейсніў злачынны бандыцкі напад на магчымага будучага дэпутата».

У заяве Рух Салідарнасці «Разам» гаворыцца, што Валерыю Бычкоўскаму «разбілі галаву аб ходнік». Пасля гэтага актывіста прывезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе пратрымалі 3 гадзіны.

«У панядзелак паеду здымаць пабоі на судмедэкспертызу і на кансультацыю ў праваахоўны цэнтр «Вясна». Думаю падаць скаргу кіраўніцтву ГЦ «Скала» на дзеянні аховы і, у прыватнасці, на дзеянні намесніка кіраўніка аховы за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, а далей застаецца толькі чакаць як будуць развівацца падзеі. Да нараду міліцыі, якая прыехала на выклік прэтэнзіяў няма», – распавёў belaruspartisan.by Бычкоўскі.

Аб’ектыў
Актывісты ідуць у палітыку – паслухайце, навошта ім гэта трэба
2019.09.04 22:16

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў