Закладнікі спітакскага землятрусу. 30 гадоў у бараках




30 секундаў працягваўся землятрус у 1988 г. 30 гадоў таму, калі здарылася гэтая трагедыя, на дапамогу пацярпелым прыйшла палова свету. 111 краінаў ды ўсе савецкія рэспублікі бралі ўдзел у аднаўленні Арменіі ад наступстваў спітакскага землятрусу, у якім паводле самых сціплых падлікаў загінулі 25 тысячаў чалавек.

Але хуткі развал СССР ды вайна з суседнім Азербайджанам адсунулі трагедыю на другі план. За наступныя 27 гадоў незалежнасці ўлады Арменіі не знайшлі часу ды магчымасці, каб дапамагчы пацярпелым. З прыходам новай улады ў закладнікаў Спітаку нараджаецца надзея. Пра лёс забытых жыхароў з самага эпіцэнтру землятрусу – рэпартаж Ігара Кулея, Сяргея Пелясы і Сяргея Марчыка.

Стужка навінаў