Захоп закладнікаў, выбухі, мініраванне. Што адбываецца ва Украіне?


21 ліпеня ў розных гарадах Украіны з’яўляюцца звесткі аб мініраванні, а ў Луцку захапілі аўтобус з 20 асобамі. Што зараз адбываецца ў паўднёвай суседцы Беларусі?

20 закладнікаў у Луцку

Раніцай 21 ліпеня ў Луцку ў заложнікі ў аўтобусе ўзялі 20 чалавек. У горад тэрмінова прыехаў старшыня МУС Украіны Арсен Авакаў. Аднак ўпраўленне Нацпаліцыі Валынскай вобласці, дзе праходзіць нарада, абстралялі. Будынак знаходзіцца недалёка ад Тэатральнай плошчы, дзе прыпаркаваны захопленый тэрарыстам аўтобус.

«У офіс паліцыі стралялі: на другім паверсе прабітае вакно», – паведаміла журналістам Вольга Бузулук, начальніца сектару камунікацыі ведамства.

Паведамляецца аб двух выбухах побач з аўтобусам: а 15:20 тэрарыст кінуў з вакна аўтобусу выбухную прыладу. Тады, на шчасце, аніхто не пацярпеў. А 16:43 быў яшчэ адзін выбух побач з аўтобусам.

Раніцай 21 ліпеня Украінская паліцыя высветліла асобу, якая захапіла закладнікаў. Ім апынуўся грамадзянін Украіны Максім Крывашэй, які больш за 10 гадоў правёў у месцах не свабоды за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў.

Мініраванні ў Кіеве

У сталіцы Украіны таксама неспакойна, паведамляе УНІАН. Раніцаю 21 ліпеня быў знойдзены падазроны куфар каля станцыі метро «Менская». Мэр Кіева паведаміў, што каля «Менскай» было знойдзена дзве самаробныя ўзрыўныя прылады. Зараз яны знішчаныя.

Невядомыя паведамілі аб мініраванні ГЗЦ «Ocean Plaza». Адтуль былі эвакуяваныя ўсе наведнікі. Зараз там працуюць адмыслоўцы.

Аб 11:20 паступіла ананімнае паведамленне аб мініраванні Кіеўскага апеляцыйнага суду. Супрацоўніца Саломенскага ўпраўлення адзначыла, што зараз адмыслоўцы апрацоўваюць тэрыторыю. Звестак аб колькасці эвакуяваных на дадзены момант няма.

Таксама правяраецца інфармацыя аб замініраванні кіеўскага чыгуначнага вакзалу.

Узрыўчатка ў Адэссе

У Адэсе паліцыя атрымала паведамленні аб мініраванні адразу двух гандлёвых цэнтраў, паведамляе «Укрінформ». Зараз звесткі правяраюць супрацоўнікі паліцыі.

«На спецлінію »102« адзін за адным паступілі паведамленні, што ўстановы гандлю на вуліцах Кацярынінскай і Панцелееўскай замініраваныя», – перадае агенцтва звесткі ад мясцовай паліцыі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў