Загадкавая смерць заснавальніка НТВ: у Іспаніі памёр Ігар Малашэнка


Смерць былога медыяменеджара і аднаго з заснавальнікаў тэлекампаніі НТВ пацвердзіў галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венядыктаў.

Расейская тэлевядоўца Ксенія Сабчак паведаміла ў сваім Telegram-канале «Кровавая барыня», што Малашэнка скончыў жыццё самагубствам.

Малашэнка нарадзіўся ў сям’і вайскоўца, атрымаў філасофскую адукацыю ў МДУ. Пэўны час ён працаваў у Інстытуце ЗША і Канады Акадэміі навук СССР. Пазней стаў кансультантам у апараце прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова.

У снежні 1991 ён сышоў працаваць на кіраўнічую пасаду ў «Астанкіна». З 1993 займаўся стварэннем НТВ. У 1996 годзе быў галоўным дарадцам кандыдата ў прэзідэнты Расеі Барыса Ельцына. А ў 2001-2009 гадах быў гендырэктарам тэлеканалу RTVI.

У сярэдзіне лютага жонка Малашэнкі, журналістка Бажэна Рынска паведаміла, што ейны муж трапіў у шпіталь праз канфлікт з былой жонкай. Незадоўга перад смерцю Ігар Малашэнка распачаў судовы працэс аб падзеле маёмасці з былой жонкай Аленай Піваваравай.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў