За збіццё міліцыянта ў Бабруйску на чатыры і два гады калоніі адпаведна асудзілі бацьку і сына


27 лістапада ў судзе Бабруйскага раёну і гораду Бабруйску вынесены прысуд па справе Ігара і Алега Букасаў. Ігар Букас асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Алег Букас пакараны двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Ігар і Алег Букасы ў судзе Бабруйскага раёну і г. Бабруйску, 4 лістапада.
Фота: «Белсат»

Ігар і Алег Букасы – бацька і сын з Бабруйску – былі затрыманыя 10 жніўня. «Белсат» падрабязна распавядаў пра гэту гісторыю.

У той дзень сям’я Букасаў накіроўвалася ў краму, але не даехала да яе каля ста метраў, бо дарога была ачэпленая з-за акцыі пратэсту. Непадалёк ад месца, дзе Букасы прыпаркавалі машыну, яны заўважылі іншае аўто і аўто ДАІ. Каля гэтых машын нейкая жанчына прасіла адпусціць кіроўцу. Старэйшы Букас вырашыў пацікавіцца, што адбываецца, і падыйшоў да супрацоўніка ДАІ. У выніку ён і яго сын былі гвалтоўна затрыманы.

Пацярпелы маёр Мяншоў папрасіў суд не пазбаўляць волі бацьку і сына Букасаў, бо яны раскаяліся і да таго ж яшчэ ў часе следства папрасілі ў яго прабачэнне. Але суд вырашыў інакш.

Hавiны
У Бабруйску за збіццё міліцыянтаў судзяць бацьку і сына. Пацярпелы ДАІшнік папрасіў не пазбаўляць мужчын волі
2020.11.04 17:44
Стужка навінаў