За ўдзел у акцыі за незалежнасць міліцыя цісне на столінскага актывіста і яго бацькоў

Актывіста з Століна Сяргея Неўдаха пераследуе мясцовы ўчастковы Мікалай Каральчук. Сяргей Неўдах прымаў удзел у акцыі незалежнасці 20 студзеня ў Менску. Міліцыянт патрабуе ад юнака з’явіцца ў мясцовае аддзяленне міліцыі і падпісаць дакументы, распавёў актывіст «Белсату».

Сяргей Неўдах. Фота: facebook

Паводле актывіста Сяргея Неўдаха, міліцыянт пагражае звальненнем бацькам, распавядае, што той звязаўся «не з той кампаніяй» і г.д.

«Першы раз ён прыйшоў недзе тыдзень таму, учора ж, ён прыходзіў 2 разы, і запалохваў маму, тым, што прыйдзе да яе на працу і там пагаворыць з дырэктарам, а такія супрацоўнікі нікому не патрэбныя. Затым ён атрымаў мой нумар, і тэлефанаваў і мне, з пагрозамі, калі я не скажу дзе жыву – ён падасць у вышук мяне, і мне лепш самому прыйсці і здацца», – распавёў «Белсату» Сяргей Неўдах.

Каментаваць капітан міліцыі Мікалай Каральчук «Белсату» прычыны такога пераследу адмовіўся.

«Звярніцеся да кіраўніка Столінскага РАУС за каментарамі, да пабачэння», – сказаў Мікалай Каральчук карэспандэнту «Белсату» і кінуў слухаўку.

Міліцыянт сказаў бацькам актывіста, што іх сын звязаўся з кепскай кампаніяй, і наагул, магчыма ўступіў БНФ. Сказаў, што гэта справа палітычная, а такія ў нас «на адмысловым рахунку, самі разумееце».

«Міліцыянты выпісалі мне позву на 20 студзеня, пратакол ужо складзены, і а 9 раніцы, я павінен быць у РАУС затым мая справу адразу ж перададуць у суд», – распавёў «Белсату» Сяргей Неўдах.

Заява ПЭН-цэнтру: Пісьменнік Арлоў пакараны за чытанне твора «Незалежнасць – гэта…»

СК belsat.eu

Глядзі таксама