За содні ў Беларусі выяўлена 158 новых выпадкаў COVID-19


Міністэрства аховы здароўя паведаміла новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 24 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 66 846 выпадкаў інфікавання каронавірусам. За апошнія содні колькасць вырасла на 158 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 524 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 519 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 59 755 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена больш за 1, 2 млн тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

КА belsat.eu

Стужка навінаў