За содні амаль 1 600 новых выпадкаў заражэння каронавірусам


У Беларусі медыкі зарэгістравалі 122 435 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. За апошні дзень лекары выявілі 1 588 новых выпадкаў заражэння, паведамляе Мінздароўя.

На дзень 21 лістапада ў нашай краіне ачунялі і выпісаныя 102 113 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Колькасць зарэгістраваных выпадкаў заражэння дасягнула 122 435 асобаў. За апошні дзень медыкі выявілі 1 588 новых выпадкаў.

Падчас першай хвалі каронавіруса штодня ў нашай краіне фіксавалі каля 1000 новых выпадкаў. Цяпер жа толькі за ўчора -1 457, пазаўчора – 1 382.

За ўвесь час з моманту з’яўлення каронавірусу ў Беларусі памерлі 1089 пацыентаў (восем асобаў за апошні дзень).

Hавiны
17 школьнікаў – у больніцы. Па факце масавага атручвання ў менскай школе ўзбуджаная крымінальная справа
2020.11.21 12:41

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў