За дзень у свеце каронавірусам заразіліся больш за 200 тысячаў асобаў


Выкананне рэнтген-здымку ў больніцы. Ілюстратыўны здымак Pixaby

У краінах свету ад каронавіруса памерлі 652 531 асобаў. Пры гэтым вылечыліся ад інфекцыі больш за 9,5 мільёнаў чалавек, паведамляе ўніверсітэт Джонса Хопкінза.

Агулам у свеце, па стане на раніцу 28 ліпеня, медыкі зарэгістравалі 16 426 919 асобаў, у якіх выявілі каронавірус. Ахвярамі COVID-19 сталі 652 531 пацыентаў. Пераадолелі інфекцыю 9 531 059 асобаў.

Першае месца ў спісе краінаў з колькасцю інфікаваных займае ЗША. Там зарэгістравана 4 290 237 выпадкаў заражэння. Больш за два мільёны інфікаваных у Бразіліі. 1,4 мільёны выпадкаў заражэння вірусам зарэгістравалі ў Індыі.

Па стане на 27 ліпеня ў Беларусі зарэгістравалі 67 251 выпадак каронавіруснай інфекцыі. За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 538 пацыентаў, адзначылі ў Мінздароўя.

Hавiны
Мінздароўя апублікавала новыя звесткі наконт сітуацыі з COVID-19
2020.07.27 17:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў