За дзень да фіналу: на ЧС па футболе сёння пройдзе матч за 3-е месца


У матчы за трэцяе месца Бельгія сустрэнецца з Англіяй.

Гульня пачнецца а 17:00 паводле беларускага часу.

У паўфінале англічане з лікам 1:2 саступілі харватам (пераможны гол балканцы забілі ў дадатковым тайме), Бельгія ж з лікам 0:1 саступіла Францыі.

Цікава, што ўсе чатыры каманды, што дайшлі да паўфіналу, прадстаўляюць Еўропу. Адпаведна і лепшай камандай свету стане еўрапейская зборная. Фінал паміж Францыяй і Харватыя адбудзецца заўтра а 18:00.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Sergei Bobylev/TASS/ Forum

Стужка навінаў