З’явілася відэа з раздзявалкі ХК «Дынама» пасля першай гульні з новым трэнерам

ВІДЭА

12 лістапада «Дынама» на «Чыжоўка-арэне» перамагло «Трактар».

Андрэй Сідарэнка пасля свайго першага матчу на чале каманды зайшоў у раздзявалку, дзе паціснуў руку хакеістам і падзякаваў ім за самааданную гульню.

«Было няпроста, але мы выцярпелі, мы выйгралі. Віншую ўсіх з перамогай! Працягваем далей працаваць», – дадаў Сідарэнка.

У панядзелак «Дынама» Менск у хатнім матчы выйграла ў чэлябінскага «Трактару» – 3: 1. Пераможныя шайбы ў дынамаўцаў закінулі Сяргей Касціцын, Дзмітрый Буйніцкі і Арцём Волкаў.

У нядзелю галоўным трэнерам «Дынама» стаў Андрэй Сідарэнка, які змяніў на гэтай пасадзе Гордзі Дўаера. Канадскага спецыяліста звольнілі 9 лістапада разам з усімі асістэнтамі. Замена, на думку кіраўніцтва клубу, павінная «надаць станоўчы імпульс» камандзе, якая займае апошняе месца ў заходняй канферэнцыі КХЛ.

ДД; фота анонсу – ХК «Дынама» Менск

Глядзі таксама
Каментары