З траўня ў Беларусі плануюць павялічыць пенсіі


Фота REUTERS Vasily Fedosenko / Forum

Сёлета пенсіі могуць вырасці два разы. Першае падвышэнне запланавана на 1 траўня 2019 года. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у эфіры тэлеканалу АНТ.

«Мы падрыхтавалі канкрэтную прапанова пра павышэнні пенсіяў з 1 траўня. Мы гаворым пра пенсіі па ўзросту. У сярэднім наша прапанову – плюс 25 рублёў, гэта больш за 6 %», – распавяла міністр.

Па словах Ірыны Касцевіч, тое, колькі разоў павялічацца пенсіі ў 2019 годзе, залежыць ад таго, як будзе расці заробак у эканоміцы.

«Калі гэта мэтавы сцэнар развіцця, то, вядома, мы зробім яшчэ адзін крок», – адзначыла яна.

Нагадаем, 19 красавіка Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні да народу і парламента заявіў, што сярэднія пенсіі па ўзросце трэба падняць да 5 0% ад сярэдняга заробку па краіне. На яго думку, гэта сацыяльна гарантаваны ўзровень суадносінаў сярэдняй пенсіі па ўзросту і сярэдняга заробку. Пры гэтым суадносіны не павінна быць ніжэй за 40 %. Кіраўнік краіны таксама паведаміў, што даручыў ураду падрыхтаваць праекты рашэнняў аб павелічэнні пенсіяў у 2019 годзе.

Сярэдняя пенсія па ўзросту ў сакавіку, як і месяцам раней, складала 393,51 рублі. Сярэдні заробак у Беларусі ў лютым склала 977,6 рубля.

https://belsat.eu/news/yakiya-tsyaper-pensii-u-belarusi/

СК belsat.eu паводле TUT.BY

Глядзі таксама
Каментары