З Расеі ў Беларусь зламыснікі спрабавалі перавезці біўні мамантаў, якім больш за 10 тысячаў гадоў


У Смаленскай вобласці працаўнікі расейскай паліцыі супольна з ФСБ затрымалі аўтамабіль, якім незаконна перавозілі біўні маманта, паведамляе паліцыя Расеі.

Фота: мвд.рф

«На аўтадарозе Масква-Менск спынены грузавы аўтамабіль, які ехаў з Масквы ў Беларусь. У ім знаходзілася больш за 60 мяхоў з біўнямі маманта і іх фрагментамі, узрост якіх не меней за 10 тысячаў гадоў. Паводле папярэдняй інфармацыі палеанталагічны матэрыял паходзіць з Якуціі. Дазвольныя дакументы Міністэрства культуры РФ на вываз культурных каштоўнасцяў, а таксама заключэнне эксперта Міністэрства культуры пра прыналежнасць біўняў маманта і іх фрагментаў да культурных каштоўнасцяў у кіроўцы не было», – адзначае расейская паліцыя.

Фота: мвд.рф

Груз канфіскаваны і накіраваны на палеанталагічную судовую экспертызу. Згодна з заключэннем, 2 біўня маманта і 3 іх фрагменты ўяўляюць асаблівую культурніцкую каштоўнасць, прыкладны кошт якіх перавышае 650 тысяч рублёў (каля 21 тысячы беларускіх рублёў). У дачыненні да іх заканадаўствам Еўразійскага эканамічнай саюза ўсталяваны дазвольны парадак вывазу.

Фота: мвд.рф

«Заведзеная крымінальная справа. Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Арганізатары злачынства высвятляюцца», – паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Расеі Ірына Воўк.

ВІДЭА
Вяскоўцы з Гомельшчыны займаліся кантрабандаю какаіну з Дамініканы
2019.05.13 11:38

На відэа, якое падае Telegram канал Mash бачныя дзясяткі мяхоў з біўнямі маманта і іх фрагментамі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў