З Кітайскага Ўу-Ханю эвакуявалі беларусаў


Беларуская амбасада ў Кітаі 2 лютага зладзіла эвакуацыю пяці грамадзянаў Беларусі з гораду Ўу-Хань правінцыі Хубэй, які цяпер зачынены на каранцін з-за каронавіруса, паведамляе пасольства.

Раней амбасада Беларусі ў Кітаі паведамляла, што ў зачыненых на каранцін гарадах кітайскай правінцыі Хубэй, знаходзіліся 12 беларусаў. Гэта студэнты, магістранты, людзі, якія прыехалі ў Кітай працаваць, а таксама тыя, хто апынуўся тут транзітам.

Іншыя краіны, у прыватнасці ЗША, Германія, Расея, таксама ладзяць эвакуацыю сваіх грамадзянаў. Пасля эвакуацыі гэтыя людзі будуць змешчаны «на каранцін» тэрмінам на 14 дзён.

Hавiны
Каронавірус: у Кітаі загінулі ўжо 259 чалавек
2020.02.01 08:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў