Інтэрнат №17 БНТУ ў Менску высяляюць: студэнтаў папрасілі вызваліць месца для тых, хто знаходзіцца на прымусовай самаізаляцыі ў іншых інтэрнатах. У тым ліку гаворка ідзе пра інфікаваных каронавірусам, якія лечацца амбулаторна.
Рашэнне было прынятае адміністрацыяй БНТУ ўчора позна ўвечары. Сёння студэнты вымушаныя забіраць свае рэчы і выселяцца.
У менскім інтэрнаце №17 жыве шмат замежных студэнтаў, пераважна з Таджыкістану. Усіх замежнікаў перасяляюць у суседні інтэрнат №15. А студэнты з беларускіх рэгіёнаў адпраўляюць дадому.
Калі студэнтам дазволяць вярнуцца ў інтэрнат №17 – невядома. Самі яны лічаць што гэта адбудзецца не раней за верасень.
9 красавіка было абвешчана, што ў рэжым самаізаляцыі перавялі студэнтаў БНТУ, што пражывалі ў інтэрнаце № 6.
ІІ belsat.eu