З беларускіх аптэк адклікалі папулярныя таблеткі ад язвы


З аптэк Беларусі адклікалі прэпараты, якія змяшчаюць ранітыдзін і выкарыстоўваюцца пры лячэнні язвы страўніка.

Як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, Еўрапейскае медычнае агенцтва і Упраўленне кантролю прадуктаў харчавання і лекавых сродкаў ЗША ініцыявалі ацэнку прэпаратаў, якія змяшчаюць ранітыдзін.

Ранітыдзін ужываецца для лячэння і прафілактыкі язвы страўніка, дванаццаціперснай кішкі, рэфлюкс-эзафагіту і іншых падобных хваробаў.

Праверку цікавіла, ці ёсць у рэчыве канцэрагенныя прымешкі, якія выклікаюць рак.

Hавiны
Чаму некаторыя лекі «знікаюць» з беларускіх аптэкаў?
2019.11.25 18:01

У выніку вытворцы – Курганскае таварыства медпрэпаратаў і вырабаў «Сінтэз» з Расеі ды польская кампанія «Pharmaceutical Works POLPHARMA S.A». – добраахвотна прэвентыўна адклікалі з Беларусі свае таблеткі ранітыдзін-акос і ранігаст.

З прычыны адсутнасці ў краіне іншых пастаўшчыкоў таблетак з ранітыдзінам Цэнтр экспертыз рэкамендуе пры новых прызначэннях замест ранітыдзіну выкарыстоўваць прызначаць фаматыдзін або прэпараты групы інгібітараў пратоннай помпы. Пацыентам раяць для альтэрнатыўнай тэрапіі звярнуцца да лекара.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў