З 4 траўня Грэцыя пачне выходзіць з каранціну


Пасля 37 дзён строгага каранціну Грэцыя пачне паступова адмяняць каранцінныя абмежаванні, уведзеныя праз пандэмію каронавіруса. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Кірыакос Міцотакіс, піша выданне «Еkathimerini».

На наступным тыдні ў Грэцыі адкрыюцца невялікія крамы і салоны прыгажосці, а таксама будуць знятыя абмежаванні на перамяшчэнне ў межах правінцыяў краіны. План выхаду з каранціну будзе рэалізаваны ў тры этапы з 4 траўня да сярэдзіны чэрвеня, паведаміў прэмʼер-міністр Кірыакос Міцотакіс.

Цэрквы будуць адкрытыя для абмежаванай колькасці людзей, а з 17 траўня ў бажніцах пачнуцца службы. У траўні мясцовыя ўлады пачнуць адкрываць школы. Гандлёвыя цэнтры, кафэ і рэстараны запрацуюць з 1 чэрвеня.

Па стане на 28 красавіка ў 10-мільённай Грэцыі было зафіксавана 2,5 тыс. выпадкаў інфікавання каронавірусам.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў