Ад сёння ў Беларусі запрацуе база «дармаедаў»


Чым можа скончыцца дэкрэт №1? Сюжэт «Аб’ектыва»

З першага дня восені запрацуе база «дармаедаў». Пакуль у тэставым рэжыме.

Цалкам яе ўвядуць з 1 студзеня 2019 года.

Фармаваць базу будуць дзяржорганы на базе беларускага праграмнага забеспячэння. У ёй будзе інфармацыя пра тых, хто ў папярэднім фармаванню базы квартале быў заняты ў эканоміцы або не адносіўся да працаздольных асобаў, не занятых у эканоміцы.

Раней Мінпрацы запусціла адмысловую праграму падрыхтоўкі і накіравання электронных дакументаў – праз яе можна будзе онлайн перадаваць звесткі аб занятых у эканоміцы грамадзянах. Мяркуецца, што яе будуць выкарыстоўваць арганізацыі.

25 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1 (ён замяніў скандальны дэкрэт № 3). Згодна з ім, беспрацоўным не трэба будзе плаціць падатак, затое гэтак званым «дармаедам» давядзецца па поўных тарыфах аплачваць пэўныя паслугі, перадусім – паслугі ЖКГ.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў