З 1 студзеня павысіцца базавая велічыня. Якія аплаты вырастуць?


З 1 студзеня 2019 года базавая велічыня вырасце з Br 24,5 да Br 25,5.

Кошт базавай велічыні ў нашай краіне мяняецца штогод 1 студзеня. Летась яе падвышалі з Br 23 да Br 24,5.

«Базавай» вымяраюцца штрафы за правапарушэнні і вызначаюцца сумы фінансавых абавязкаў і выгод.

Што зменіцца?

– вырастуць адначасовыя дапамогі педагагічным, медычным і фармацэўтычным працаўнікам, работнікам культуры і мастацтва, спецыялістам сельскай гаспадаркі і ЖКГ, работнікам сістэмы спажыўкааперацыі пры прыбыцці на працу ў раёны, якія пацярпелі ад радыеактыўнага забруджвання ў выніку аварыі на ЧАЭС;

– грашовая дапамога на аздараўленне асобным катэгорыям грамадзянаў;

– штомесячныя грашовыя выплаты грамадзянам, якія маюць ганаровае званне «народны»;

– прэміі і стыпендыі прэзідэнта Беларусі;

– дапамогі, стыпендыі і матэрыяльная дапамога беспрацоўным;

– пакрыццё расходаў іншагароднім студэнтам па арэндзе жылля;

– мінімальныя стаўкі аўтарскага ўзнагароджання і некаторыя іншыя выплаты.

Вырастуць таксама і штрафы

Напрыклад, за пераход у неналежным месцы з 1 студзеня 2019 трэба будзе заплаціць ужо Br 25,5, а не Br 24,5.

За праезд без квітка ў грамадскім транспарце штраф са студзеня складзе Br 12,75.

Падаражэюць разжэнствы – Br 102 замест Br 98. Пажаніцца таксама стане даражэй (Br 25,5 замест Br 24,5).

Упершыню паказнік базавай велічыні ўвялі ў 2002 годзе. Тады яна складала 10 тысяч нэдэнамінаваных рублёў. Базавую велічыню ўвялі для вызначэння мытаў, штрафаў ды іншых аплатаў. За час існавання базавай велічыні яе павялічваюць ужо ў дваццаты раз.

Як чыноўнікі зарабляюць на базавай велічыні

ДР belsat.eu

Стужка навінаў