З 1 чэрвеня ў Беларусі даражэюць ацяпленне і гарачая вада


Тарыф на паслугі цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння ў Беларусі павысіцца з 1 чэрвеня. Гэта адбудзецца згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі ад 22 снежня 2018 года «Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 год».

Цяпер за тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг, тарыф сумарна вырасце ў межах $ 5, паведамляе БелТА. Павышэнне будзе праходзіць паэтапна.

З 1 студзеня ўжо выраслі (сумарна на $ 3,9) тарыфы на паслугі газа, – электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, капітальны рамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома і г.д

А з 1 чэрвеня на $ 1,1 павышаецца тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Пры гэтым тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, ліфта і вываз смецця захоўваюцца на ўзроўні 2018 года.

КА belsat.eu

Стужка навінаў