Юрый Амяльчук трапіў у шпіталь. Яго забрала хуткая праз пагаршэнне стану


21-гадовы цяжкахворы нарадзінец Украіны, які з малых гадоў жыве ў Беларусі і не можа атрымаць бясплатнай дапамогі ад дзяржавы, цяпер у тэрапеўтычным аддзеле Пінскай цэнтральнай больніцы.

У размове з belsat.eu маладзён кажа, што шпіталізуюць яго не першы раз.

«Я сам патэлефанаваў у хуткую, бо пачуваўся вельмі кепска. Хуткая прыязджае і забірае мяне ўжо не першы раз. Яны абавязаныя аказаць першую дапамогу. Але што далей, не ведаю. Колькі часу я тут буду, таксама не ведаю. Таксама не ведаю, што з пашпартам».

У пашпартным стале Пінску паведамілі, што чакаюць указу пра прызнанне Юрыю беларускага грамадзянства ўжо 6 лютага.

Тым часам валанцёры пачалі збіраць сродкі на дапамогу Юрыю. Аднак збор сродкаў пакуль спынілі. Збіраюць неабходныя дакументы.

«У Пінску Юру адмаўляюцца апераваць. Зараз Мама паедзе ў Менск. Чакаем адказу адтуль», – распавядае валанцёрка.

Жыхар вёскі Почапава Пінскага раёну Юрый Амяльчук мае два несуцяшальныя дыягназы і патрабуе тэрміновай аперацыі. Але зрабіць яе дактары не бяруцца. Маладзён – грамадзянін Украіны, які яшчэ чакае разгляду пытання аб атрыманні беларускага грамадзянства. А таму аплаціць лячэнне, на якое сям‘я не мае грошай, мусіць самастойна.

Гісторыю Юрыя глядзіце ў нашым рэпартажы

ДР belsat.eu

Стужка навінаў