Юнак у Менску арандаваў аўто, перакуліўся на ім і ўцёк з месца здарэння


У Менску, паблізу Лошыцкага парку, адбылася аварыя: аўта перакулілася, а кіроўца ўцёк з месца здарэння. Высветлілася, што аўтамабіль належыць каршэрынгавай кампаніі «Anytime», а кіроўцу неўзабаве знайшлі, паведамляе Telegram-канал «Каршеринг. Минск. Новости».

Перакулены каршэрынгавы аўтамабіль выявілі на веласіпеднай дарожцы. Інцыдэнт адбыўся мінулай ноччу. Высветлілася, што малады чалавек 2000 году нараджэння пазычыў гэтае аўто. Калі ж адбылося ДТЗ, ён пакінуў месца здарэння. Але міліцыянты яго даволі хутка знайшлі.

У дачыненні да юнака складзены пратакол за пакіданне месца ДТЗ, а таксама пастанова за здзяйсненне ДТЗ. Акрамя таго, паводле дамовы ён павінен кампенсаваць цалкам усю шкоду.

Дарэчы, аўтамабіль зусім новы, машына з апошняй партыі і праехала ўсяго некалькі тысячаў кіламетраў.

Згодна дамовы, юнак будзе аплочваць даволі істотную суму за пашкоджаны аўтамабіль.

Hавiны
Падводныя камяні каршэрынгу. За ДТЗ можна заплаціць як за новую машыну
2019.09.27 10:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў