«Ён гатовы забіваць свой народ» #немойпрэзідэнт

Belsat.eu чакае вашыя гісторыі пад гэштэгам #немойпрэзідэнт #мойпрэзідэнт.

#немойпрэзідэнт Нават не хочацца ягонае прозвішча пісаць. Ужо больш звыкла напісаць Саша3%. Чаму так? Я б вылучыла некалькі фактараў:

1. Хамства. Яно зашкальвае. Проста патокі лаянкі з вуснаў #немайгопрэзідэнта. Гэта ненармальна.

2. Разносы. Збярэ «чэлядзь» вакол сябе, і давай ім тыкаць і зневажаць. Усё чакаю, калі хто-небудзь з іх устане, і ляпне дзвярыма, праявіць чалавечую годнасць. Не, сядзяць, галавы адпусцяць. Гэта ненармальна.

Фота даслалі чытачы Belsat.eu

3. Жорсткасць. Ён гатовы забіваць свой народ, ён сам пра гэта заявіў. Гэта ненармальна!

4. Адсутнасць пачуцця гумару. Ну, гэта наагул не лечыцца.

***

У сацыяльных сетках актыўна набірае моц флэш-моб пад гэштэгам #немойпрэзідэнт. Мы прапануем вам дасылаць вашыя гісторыі нам. Ананімнасць (у выпадку, калі вы гэтага патрабуеце) гарантуем. Можна пазначыць толькі імя, узрост, горад. Дасылайце вашыя гісторыі пад гэштэгамі #немойпрэзідэнт альбо #мойпрэзідэнт. Чаму Лукашэнка ваш альбо не ваш прэзідэнт? Дасылаць іх можна праз форму зваротнай сувязі на нашым сайце ці праз прыватныя паведамленні да «Белсата» у любых сацыяльных сетках.

Hавiны