Ён будаваў Гомель, а Гомель забраў у яго дом


Фільм пра тое, як былога кіраўніка будаўнічага ўпраўлення пазбавілі ягонага дома, зняў Андрэй Куціла, сёлетні лаўрэат аднаго з самых прэстыжных кінафестываляў у свеце.

ВІДЭА
Фільм Андрэя Куцілы, зняты пры ўдзеле «Белсату», перамог на адным з самых прэстыжных фестываляў у свеце
2018.11.22 09:20

З галоўным героем фільму «Раскіданае гняздо» рэжысёр пазнаёміўся ў часе працы над праграмай «Аўтаспынам па Беларусі». Яе ён, дарэчы, здымаў для «Белсату» у суаўтарстве з Аўгінняй Манцэвіч.

«Падчас здымкаў у Гомлі мы доўга разглядалі дом, які прыцягнуў нашу ўвагу прыгожымі ліштвамі ды аканіцамі, – узгадвае Андрэй Куціла. – З яго выйшаў гаспадар, мы разгаварыліся. А праз некалькі гадоў я вырашыў вярнуцца, каб паспець зняць гісторыю пра сям’ю і яе радавое гняздо, якое дажывала свае апошнія дні».

Дом быў пабудаваны ў 1905 годзе. Лёсы тых, хто ў ім жыў, – гэта сапраўдная скарбніца. Па іх можна вывучаць гісторыю Беларусі апошніх 100 гадоў. Што распавёў самы стары на момант здымак жыхар Барыс Марголін, як па доме вадзілі экскурсіі ды што ў ім адбываецца ў апошнія дні ягонага існавання? Глядзіце ў фільме Андрэя Куцілы «Раскіданае гняздо» (відэа вышэй).

Глядзець іншыя фільмы Андрэя Куцілы

Інга Астраўцова

Стужка навінаў